24 красавiка 2024, Серада, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Краматорску захопленыя аддзяленні міліцыі і СБУ (Відэа)

17

(абноўлена - 21:35) Ваяўнікі павезлі начальніка гараддзела міліцыі ў невядомым кірунку.

У Краматорску людзі ў камуфляжнай форме, узброеныя аўтаматамі, зноў захапілі гараддзел міліцыі. "Начальніка гараддзела Віталія Калупая павезлі ў невядомым кірунку. Байцы, якія захапілі будынак гараддзела міліцыі, патрабуюць выдаць ім зброю. Павлдзяцца нахабна і бесцырымонна", - паведамляе Краматорськ.Info.

Пазней ваяўнікі занялі будынак Службы бяспекі Украіны ў горадзе. Яны не сустрэлі ніякага супраціву: у будынку ў сувязі з выходным днём быў толькі дзяжурны, які не стаў ім перашкаджаць. Актывісты паспрабавалі ўзламаць адзін з гаражоў СБУ.

Каля будынка сабралася блізу паўсотні мясцовых жыхароў, некаторыя са сцягамі "Данецкай народнай рэспублікі". Сцяг таксама павесілі на паркан ля захопленага будынка.

Нагадаем, сёння кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук заявіў, што экстрэмісты на Данбасе рыхтуюцца да ўчынення новых правакацый, накіраваных на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне.

У прыватнасці, у Краматорску экстрэмісты абвясцілі аб "усеагульнай мабілізацыі" мясцовага насельніцтва пад маркай нібыта рыхтаванага прыбыцця ў места калоны аўтобусаў з прадстаўнікамі Правага сэктара. Цяпер па Краматорску шнуруе аўтамабіль з гучнамоўнікамі, праз якія гараджан заклікаюць мабілізавацца і "даць адпор надыходным бандэраўцам".

"Паводле нашых звестак, у Славянску рыхтуюцца да ад’езду ў Краматорск аддзелы ваяўнікоў для "ўзмацнення" мясцовых сэпаратыстаў. Не выключаюцца новыя дыверсіі з ахвярамі сярод мясцовага насельніцтва, учыненыя сэпаратыстамі са спробай выдаць іх за акцыі Правага сэктара", - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках