29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чачэнец расстраляў у маскоўскім метро групу беларусаў

58
Чачэнец расстраляў у маскоўскім метро групу беларусаў

Выхадзец з Паўночнага Каўказа адкрыў агонь з траўматычнага пісталета ў маскоўскім метро.

Раненні атрымалі двое чалавек, адзін з якіх знаходзіцца ў коме. Мужчына, які страляў, затрыманы паліцыяй, піша «Інтэрфакс».

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў гадзіну ночы ў цягніку, які рухаўся ад станцыі «Парк культуры» да станцыі «Крапоткінская». У 27-гадовага жыхара Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні адбыўся канфлікт з чатырма грамадзянамі Беларусі. У ходзе бойкі мужчына дастаў траўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у сваіх супернікаў. Адзін з іх, 25-гадовы жыхар горада Кобрын атрымаў раненне галавы і быў шпіталізаваны ў стане комы. Яго прыяцель атрымаў ранку, якую лекары апрацавалі на месцы.

Таго, хто страляў, затрымалі паліцыянты, супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне цяжкай шкоды здароўю». Мужчыне пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках