20 красавiка 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны накіраваў Расеі ноту па Жэнеўскіх дамоўленасцях

3

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ноту МЗС РФ пра крокі па імплементацыі жэнеўскіх дамоўленасцяў.

Пра гэта ў сваім «Твітэры» напісаў в.а. міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

«Накіравалі ноту МЗС РФ пра крокі па імплементацыі Жэневы ўрадам Украіны. Слова за Расеяй», - паведаміў Дзешчыца.

Паводле паведамлення прэс-службы МЗС Украіны, Украіна, выразна прытрымліваючыся дасягнутых 17 красавіка ў Жэневе дамоўленасцяў, на працягу апошніх дзён ажыццявіла шэраг мерапрыемстваў, піша obozrevatel.com.

У прыватнасці, па дадзеных МЗС, прыпыненая актыўная фаза правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны; урад Украіны унёс у Вярхоўную Раду праект закона аб амністыі ўдзельнікаў масавых беспарадкаў; МУС і СБУ працягваюць канфіскоўваць нелегальную зброю ў насельніцтва; 17 красавіка Кабінет міністраў Украіны прыняў распараджэнне «Аб арганізацыі правядзення абмеркавання палажэнняў змяненняў у Канстытуцыю Украіны адносна дэцэнтралізацыі дзяржаўнай улады», паводле якіх пачаты працэс шырокага абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю Украіны; Кабінет міністраў Украіны актывізаваў працу па рэалізацыі Канцэпцыі рэфармавання мясцовага самакіравання і тэрытарыяльнай арганізацыі ўлады ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках