25 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеву забаранілі ўезд у Крым да 2019 года

24
Джамілеву забаранілі ўезд у Крым да 2019 года

Лідару крымскататарскага народа Мустафе Джамілеву забаранілі ўязджаць у Крым да 2019 года.

На мяжы Крыма з Украінай Джамілеву ўручылі акт апавяшчэння аб недазволе ўезду ў Расею. Пра гэта паведаміла ў сваім «Фэйсбуку» прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава, піша obozrevatel.com.

«З самага ранку, 22 красавіка 2014 года, лідэр крымскататарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў сумесна з намеснікам кіраўніка Меджліса Асланам Амэр Кырымлы выехалі з Крыма ў Кіеў. Пры перасячэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжы Крыма з Украінай, Мустафе Джамілеву ўручылі «Акт апавяшчэння аб недазволе ўезду ў Расейскую Федэрацыю», - паведаміла Муслімава.

«Мы, ніжэйпадпісаныя, склалі сапраўдны акт пра тое, што, на падставе пастановы аб недазволе ўезду замежнаму грамадзяніну №140 (ЗКС) 13-1087 ад 19 красавіка 2014 года, Мустафе Джамілеву 13.11.1943 года нараджэння, грамадзяніну Украіны, закрыты ўезд на тэрыторыю РФ на падставе п.1. арт. 27 Федэральнага закона «Аб парадку выезду з Расейскай Федэрацыі і ўезду ў Расейскую Федэрацыю» тэрмінам на 5 (пяць) гадоў да 19 красавіка 2019 года», - гаворыцца ў паказаным акце.

Муслімава напісала, што па словах Джамілева, калі на працягу апошняга часу на тэрыторыю Крыма быў забаронены ўезд прадстаўнікам многіх аўтарытэтных міжнародных арганізацый і дыпламатам, то ўручанае яму «рашэнне» - гэта нішто іншае, «як паказчык таго, з якой «цывілізаванай» дзяржавай мы маем справу».

Мустафа Джамілеў таксама заявіў, што нягледзячы ні на якія «пастановы» прыедзе ў Крым.

Нагадаем, Крым закрыў кезд на сваю тэрыторыю для 330 украінскіх палітыкаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках