28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на АЗС у Кіеўскай вобласці: загінулі чатыры чалавекі

6

На АЗС у Пераяслаў-Хмяльніцку адбыўся выбух.

Па папярэдніх дадзеных 4 чалавекі загінулі, 6 - шпіталізаваныя. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кіеўскай абласной дзяржадміністрацыі, піша «Украинская правда».

На месцы выбуху працуюць больш за 100 ратавальнікаў МНС.

«Па папярэдніх дадзеных ратавальнікі разглядаюць 2 версіі прычын выбуху - памылка пры праектаванні аўтазаправачнага комплексу і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Выратавальная аперацыя працягваецца, буду аператыўна паведамляць інфармацыю», - сказаў кіеўскі губернатар Уладзімір Шандра.

Кіраўнік абладміністрацыі адмяніў запланаваную на аўторак працоўную паездку ў Барыспаль і ў тэрміновым парадку выехаў на месца аварыі.

У дадзены момант ён разам з ратавальнікамі знаходзіцца непасрэдна на месцы выбуху.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках