25 красавiка 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: Расею чакае ізаляцыя за падтрымку тэрарыстаў

14
Джозэф Байдэн: Расею чакае ізаляцыя за падтрымку тэрарыстаў

Масква павінна адмовіцца ад падтрымкі захопнікаў адміністрацыйных будынкаў ва Украіне.

У выпадку яе працягу Масква трапіць у яшчэ большую міжнародную ізаляцыю.

Пра гэта сказаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у сваёй заяве для прэсы пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком у аўторак, 22 красавіка ў Кіеве, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Ні адна нацыя не павінна пагражаць іншай краіне шляхам размяшчэння сваіх войскаў на мяжы і такім чынам дэстабілізаваць сітуацыю ў свайго суседа. Мы хочам, каб Расея не падтрымлівала людзей, якія хаваюцца за маскамі і апранутыя ў ваенную ўніформу, і якія захопліваюць будынкі на ўсходзе краіны, і мы хацелі б сказаць, што больш правакацыйныя паводзіны Расеі прывядуць да большай ізаляцыі», - сказаў Байдэн.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША сустрэўся з в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, які адзначыў, што Расея не выконвае дасягнутых у Жэневе дамоўленасцяў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках