25 красавiка 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць Украіне ваенную тэхніку на $20 мільёнаў

3
ЗША перададуць Украіне ваенную тэхніку на $20 мільёнаў

Ва Украіну накіраваная спецтэхніка для знішчэння выбухоўкі і абсталяванне для сувязі.

ЗША прадастаўляе Украіне тэхнічную дапамогу для ўзмацнення абароны на суму каля 20 мільёнаў даляраў, паведаміў у аўторак, 22 красавіка, віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, перадае "Інтэрфакс".

"Нягледзячы на тое, што мы працуем дыпламатычнымі шляхамі, мы таксама прадстаўляем падтрымку сілам бяспекі Украіны для таго, каб справіцца з тымі выклікамі, якія стаяць перад краінай. Мы перадаем абсталяванне для сувязі, тэхналогіі для знішчэння выбухоўкі. Гэтая тэхніка прадастаўляецца на суму амаль $20 млн", - заявіў Джозэф Байдэн.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША сустрэўся з в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, які адзначыў, што Расея не выконвае дасягнутых у Жэневе дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках