19 красавiка 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра «банды карупцыянераў»: Мы іх даўно павыразалі

30
Лукашэнка пра «банды карупцыянераў»: Мы іх даўно павыразалі

Кіраўнік распавёў пра свае метады барацьбы са злачыннасцю.

Лукашэнку пасля яго штогадовага паслання да «дэпутатаў» задалі пытанне аб павышэнні акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Прычым частку ад выручкі прапанавалі накіроўваць на сацыяльныя патрэбы, у тым ліку і ў адукацыю, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Усё магчыма, тым больш у нашай краіне, - адказаў Лукашэнка. - Але за ўяўнымі простымі рашэннямі, хуткімі рашэннямі трэба бачыць, што будзе потым. Мы можам, як вы кажаце, на алкаголь і тытунь павысіць акцызы, то ёсць павысіць на іх кошты. (...). Узнікае пытанне: дзе будзем прадаваць алкаголь і тытунь, асабліва ва ўмовах Мытнага саюза? Калі кошт будзе вышэй нават на барматуху няякасную, якую мы часам атрымліваем з-за межаў нашай краіны, наш народ будзе піць гэтую барматуху, аж да адэкалона, вы ж гэта ведаеце. (...)».

Затым кіраўнік пераключыўся на тэму карупцыі.

«Так, казнакрадства ў нас яшчэ ёсць, - заявіў ён. - Але гэта не тая карупцыя, якая ёсць у вядомых месцах, у іншых краінах. Дзе ствараюцца цэлыя бандыцкія групоўкі, арганізаваныя злачынныя групы. У нас гэта хабар, пратэкцыянізм, адкат. Ну, такія, ведаеце, па дробязях, дзе і цяжка злавіць, і іх нямала. Але ў нас няма гэтай арганізаванай банды карупцыянераў. Мы іх даўно павыразалі. Яшчэ на першых этапах майго жыцця прэзідэнцкага. Іх было ў Менску, па-мойму, 35 арганізаваных злачынных груп. Сегдня няма ні груп, ні тых начальнікаў, якія там былі. Хтосьці ў госпада ўжо, а хтосьці ўцёк і ў Беларусь больш не прыязджае. Гэтага няма. Але, тым не менш, усяго гэтага хапае».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках