20 красавiка 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па газе з удзелам РФ, ЕЗ і Украіны могуць адбыцца заўтра

4
Перамовы па газе з удзелам РФ, ЕЗ і Украіны могуць адбыцца заўтра

Чатырохбаковыя газавыя перамовы з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага звяза, Украіны, Расеі і Славакіі могуць адбыцца ў бліжэйшы чацвер.

Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Ёсць прапанова ад расейскага боку і ад Еўракамісіі правесці чатырохбаковую або трохбаковую сустрэчу. Сёння разглядаецца пытанне сустрэчы ў Браціславе трох міністраў - еўракамісара, міністра славацкага, расейскага і мяне", - сказаў ён журналістам у сераду ў Кіеве.

Міністр удакладніў, што такая сустрэча можа адбыцца ў чацвер, але пакуль канчатковага пацверджання няма.

Продан нагадаў, што ўкраінскі бок накіраваў Расейскай Федэрацыі свае прапановы па кошце на газ, па якім Украіна гатовая яго набываць, але адказу пакуль не атрымала.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках