29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Межыгор'і Януковіч глядзеў фільмы пра Сталіна і Піначэта

2
У Межыгор'і Януковіч глядзеў фільмы пра Сталіна і Піначэта

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у рэзідэнцыі Межыгор'е ва ўласным кіназале глядзеў розныя фільмы.

Там знаходзіліся мультфільмы, і меладрамы, і баевікі, піша выданне "Вести".

"Мы знайшлі там вельмі шмат дыскаў, прычым як ліцэнзійных, так і дрэннай якасці, дыскі Blu-ray, а таксама шпулькі з фільмамі, якія відавочна прызначаныя для паказу ў кінатэатрах. Можа, іх прывозілі сюды нават да выхаду ў пракат", - распавёў член самаабароны Межыгор'я Віктар па мянушцы Санта.

Мужчына паведаміў, што асаблівых пераваг пэўнаму жанру кіно Януковіч не аддаваў.

"Ён жа жыў з каханай жанчынай і яе дзіцем. Таму там відавочна былі фільмы і для іх. Знайшлі і мульцікі, і меладрамы, і баевікі. З таго, што мне запомнілася, - "Сабачае сэрца", "12 крэслаў", "Залаты цяля", серыял "Ліквідацыя" і шмат іншых расейскіх серыялаў", - кажа Санта. Паводле яго слоў, у фільматэцы Януковіча былі дыскі з дакументальнымі фільмамі пра дыктатара - Сталіна, Піначэта і пра перыяды праўлення савецкіх правадыроў - Хрушчова, Брэжнева. "Быў "Адмірал", "Сібірскі цырульнік", "9 рота" і "Навальнічная брама".

Абсталяванне кіназалы Януковіча ў межыгорскай Хонцы абышлося экс-прэзідэнту ў 2 млн 124 тыс. грн. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў рэзідэнцыі і апублікаваныя на сайце YanukovychLeaks дакументы, датаваныя 2010 годам. Кіно паказвалі на вялікім маніторы. Таксама ў зале ёсць экран для прагляду фільмаў з праектара і 3D-акуляры.

Фота: nashigroshi.org

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках