28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Фельштынскі: Наступнай мэтай Масквы будзе Беларусь

43
Юрый Фельштынскі: Наступнай мэтай Масквы будзе Беларусь

Лукашэнка будзе існаваць столькі, колькі яму дазволіць Пуцін.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю польскаму выданню Gazeta Polska Codziennie выказаў расейскі гісторык, доктар філасофіі і гісторыі Юрый Фельштынскі (пераклад - charter97.org).

«Наступнай мэтай Масквы будзе далучэнне Беларусі. Яе кіраўнік не мае шанцаў выжыць самастойна. Гэта значыць ён будзе існаваць столькі, колькі яму дазволіць Пуцін», - лічыць эксперт.

Сааўтар кніг «ФСБ падрывае Расею», а таксама «Карпарацыя забойцаў» падкрэслівае, што Крым - гэта першы этап вялікага плана Расеі, які складаецца з некалькіх частак.

«Першая з іх - гэта, вядома, далучэнне Украіны да Расеі. Другая - далучэнне Беларусі. Акрамя таго, у апошні час прадстаўнікі расейскіх уладаў досыць часта кажуць пра сепаратысцкі малдаўскі рэгіён Прыднястроўе», - адзначае ён.

На думку гісторыка, Расея можа заняць тэрыторыю Беларусі ў вельмі кароткі тэрмін.

«Арганізаваць беспарадкі ў Беларусі будзе вельмі лёгка. Аляксандр Лукашэнка на Захадзе не карыстаецца папулярнасцю, яго ніхто не будзе абараняць. Ён сам гэта разумее», - перакананы ён.

Фельштынскі мяркуе, што вельмі небяспечная сітуацыя таксама ў Латвіі, дзе рускамоўная меншасць складае каля 40% насельніцтва. На пытанне, што можа спыніць Пуціна, гісторык адказаў:

«Тое ж самае, што магло спыніць Гітлера - толькі сіла».

Фота: AFP

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках