25 красавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Жанны Фрыске: Лекары адводзілі дачцэ максімум месяц

12
Бацька Жанны Фрыске: Лекары адводзілі дачцэ максімум месяц

Паставіўшы дыягназ, лекары давалі Жанне Фрыске не больш аднаго месяца.

У праграме «Вочная стаўка» на НТВ бацька Фрыске Уладзімір Барысавіч распавёў, як дачка змагаецца з цяжкай хваробай. Паводле яго слоў, спявачка звярнулася да лекараў не адразу. Доўгі час пасля нараджэння сына Платона Жанну Фрыске мучылі моцныя галаўныя болі, але ў шпіталь яна трапіла толькі пасля таго, як страціла прытомнасць проста ў краме.

- Жонка мне патэлефанавала і кажа, што ёй увесь час дрэнна. Галаўныя болі, яна закрывае вокны і спіць, спіць, спіць, - адзначыў бацька Жанны Фрыске ў эфіры тэлепраграмы. - Як потым лекары прызналіся, яны думалі, што Жанна памрэ ў першы ж месяц, але не казалі нам пра гэта. У Жанны здараліся прыступы, пасля якіх яна нічога не памятала. Гэта складана растлумачыць на словах. Падчас такіх прыступаў чалавек можа зламаць сабе што заўгодна, нават хрыбетнік.

Сям'я спявачкі звярталася да лекараў у розных краінах, але толькі лячэнне ў ЗША дало вынікі. Цяпер Жанна Фрыске знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе. Змагацца за жыццё разам са спявачкай працягваюць яе сваякі і сябры.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках