20 красавiка 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна звярнулася да МВФ з просьбай пра крэдыт

Украіна звярнулася да МВФ з просьбай пра крэдыт

Украінскі ўрад накіраваў Міжнароднаму валютнаму фонду зварот аб прадастаўленні крэдыту і спадзяецца да канца месяца атрымаць адказ.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Спадзяюся, што да канца бягучага месяца Міжнародны валютны фонд разгледзіць наш зварот і прыме адпаведнае рашэнне (...) Якое яно будзе, мы даведаемся на працягу бліжэйшых 10 дзён", - сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне Кабміна ў сераду.

Паводле яго слоў, напярэдадні вечарам урад падрыхтаваў тэкст звароту да МВФ аб атрыманні крэдыту і аднаўленні праграмы, якая дазволіць стабілізаваць эканамічную сітуацыю ва Украіне.

Яцанюк пацікавіўся ў міністра фінансаў Аляксандра Шлапака лёсам гэтага звароту, і кіраўнік Мінфіна паведаміў: "Мы адправілі дакументы ўчора ўжо позна ўначы, Вашынгтон іх атрымаў, і наша місія падрыхтавала ўвесь неабходны пакет... і перадала кіраўніцтву".

Паводле інфармацыі на сайце МВФ, на парадку дня выканаўчага савета дырэктараў Фонду аж да 2 траўня ўключна ўкраінскае пытанне адсутнічае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках