20 красавiка 2024, Субота, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія дапамагла Расеі падрыхтавацца да вайны c Украінай

24
Германія дапамагла Расеі падрыхтавацца да вайны c Украінай

У ходзе крымскага крызісу Расея здзівіла ўвесь свет узроўнем падрыхтоўкі і аснашчэння сваіх спецпадраздзяленняў.

У гэтым "радыкальным удасканаленні" яе арміі паўдзельнічалі нямецкія фірмы, піша The Daily Beast (пераклад - Инопресса). Такую інфармацыю карэспандэнт Джош Рогін узяў з дакладу Навукова-даследчай службы Кангрэса ЗША і размоваў з неназванымі супрацоўнікамі амерыканскіх выведслужбаў і Сената.

"Так, у 2011 годзе нямецкі ваенны падрадчык Rheinmetall падпісаў кантракт на будаўніцтва цэнтра падрыхтоўкі з сімулятарам баявых дзеянняў у Муліна, на паўднёвым-захадзе Расеі, коштам 140 млн даляраў, - гаворыцца ў артыкуле. - Меркавалася, што ў ім можна будзе трэніраваць 30 тыс. расейскіх салдат у год. Rheinmetall адстойваў праект нават пасля ўварвання ў Крым, аж да таго моманту, калі нямецкі ўрад нарэшце закрыў яго ў канцы мінулага месяца". Па дадзеных Навукова-даследчай службы Кангрэса ЗША, пляцоўка ў Муліна была спраектаваная па ўзоры тых, якія выкарыстоўваюцца ў бундэсверы, і Rheinmetall планаваў заключыць з Расеяй шэраг іншых кантрактаў. Просьбу даць каментар у нямецкай фірме пакінулі без адказу.

Многія з тых, хто ў амерыканскім урадзе адсочваў гэтае пытанне, незадаволеныя, якім чынам Германія паступіла з расейскім кантрактам. Іх турбуе, што частка трэніровачных мерапрыемстваў прыйшлася на долю спецпадраздзяленняў накшталт тых, якія цяпер дзейнічаюць на Украіне і каля яе межаў.

Карэспандэнт цытуе нейкага высокапастаўленага дарадцу з Сената: "Той факт, што нямецкія кампаніі непасрэдна падтрымлівалі і трэніравалі расейскую армію ў перыяд агрэсіі супраць Украіны, заслугоўвае шкадавання. Амерыканскаму ўраду варта заклікаць нашых саюзнікаў па НАТА перапыніць зараз усе сувязі з Расеяй па вайсковай лініі да тых часоў, пакуль рускія не пакінуць тэрыторыю Украіны, у тым ліку Крым".

Некаторыя на Капіталійскім узгорку бачаць праблему не толькі ў дзеяннях Германіі, паказваючы на "неабачлівасць шэрагу краін НАТА, якія пасля таго, як прэзідэнт Абама абвясціў новы курс на "перазагрузку" стасункаў з Расейскай Федэрацыяй, кінуліся падпісваць з ёй прыбытковыя абаронныя кантракты, паведамляе аўтар артыкула, згадваючы падрады на будаўніцтва французскіх вератлётаносцаў "Містраль" і пастаўку італьянскіх бронетранспарцёраў "Лінкс".

Як адзначае аўтар артыкула, мадэрнізацыя расейскай арміі з'явілася для амерыканскай выведкі нечаканасцю. "Нам трэба было надаваць гэтаму больш увагі, - прызнала супрацоўніца Brookings Institution Фіёна Хіл. - Сігналы паступалі даўно, але мы іх няправільна інтэрпрэтавалі".

Зараз вярхушка абаронных ведамстваў прызнае, што "расейская армія ў апошнія гады зведала змены рэвалюцыйнага характару", гаворыцца ў артыкуле. Гаворка ідзе не толькі пра мадэрнізацыю абсталявання (замежныя назіральнікі звяртаюць увагу на ўзбраенне, ахоўную амуніцыю і прылады сувязі), але і пра змену ваеннай дактрыны: цяпер Расея робіць акцэнт на "прымяненне выдатна падрыхтаваных спецыяльных фармаванняў хуткага рэагавання", а таксама на вядзенне інфармацыйнай і кібервайны.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках