29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы байкераў 26 красавіка перакрыюць цэнтр Гродна

14
Тысячы байкераў 26 красавіка перакрыюць цэнтр Гродна

У гадавіну аварыі на ЧАЭС у абласным цэнтры пройдзе фестываль «Хавайся ў бульбу».

Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Берцель, перадае БелТА.

Байк-фестываль пройдзе 25-26 красавіка ў Гродна і Гродзенскім раёне. Ён штогод збірае прадстаўнікоў байк-клубаў і рок-музыкаў Беларусі і іншых краін. У гэтым годзе на фестываль чакаюць матацыклістаў з Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Казахстана. Па словах Сяргея Берцеля, многія мотааматары, каб прыехаць у Гродна, пераадольваюць тысячы кіламетраў: едуць з Масквы, Самары, Тальяці, аднойчы гродзенскі байк-фестываль наведаў байкер-дальнабойшчык з Нарвегіі.

У гэтым годзе галоўнай пляцоўкай папулярнага фестывалю стане турыстычная база «Хімік» каля вёскі Азёры Гродзенскага раёна. Тут разгорнуцца галоўныя падзеі злёту, будзе разбіты намётавы лагер, арганізаваная інтэрактыўная пляцоўка з атракцыёнамі, гандаль фестывальнай музычнай і байкерскай атрыбутыкай, уладкованыя месцы харчавання для дарослых і дзяцей. Для зручнасці гродзенцаў і гасцей горада да месца правядзення фестывалю будуць арганізаваныя дадатковыя маршруты грамадскага транспарту.

У праграме фестывалю - выступленне рыцарскага клуба «Арыдан», перформанс пластычнага тэатра «ІнЖэст», шматлікія рок-канцэрты. Запланаваныя выступленні маскоўскага рок-гурта «Мангол Шуудан», брэсцкага «Дай дарогу», рок-музыкаў з Гродна, Менска, Магілёва. Па традыцыі 26 красавіка адбудзецца парад матацыклаў - у суправаджэнні ДАІ байкеры праедуць па вуліцах горада, затым на Савецкай плошчы пройдзе выстава мотатэхнікі. Завершыцца фестываль святочным феерверкам.

Нагадаем, учора стала вядома, што ўлады Гродна забаранілі правядзенне жалобных мерапрыемстваў у гадавіну аварыі на ЧАЭС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках