29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан асудзіла расстрэл беларускага студэнта

15
Кэтрын Эштан асудзіла расстрэл беларускага студэнта

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан «рашуча асудзіла» прывядзенне ў выкананне ў Беларусі смяротнага прысуду Паўлу Сялюну.

Такая заява размешчаная на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, паведамляе БелаПАН.

«Вярхоўны прадстаўнік усведамляе сур'ёзнасць злачынстваў, за якія ён (Сялюн) быў асуджаны. Аднак яна не лічыць, што смяротнае пакаранне можа быць калі-небудзь апраўданым. Еўрапейскі звяз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах», - цытуе Эштан Еўрапейская служба знешніх дзеянняў.

Нагадаем, 23-гадовы <>bПавел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання ў чэрвені 2013 года за забойства двух чалавек «з асаблівай жорсткасцю». Сялюн падаў касацыйную скаргу на прысуд. 17 верасня 2013 яе разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валерыя Калінковіча і пакінула прысуд у сіле.

У паведамленні Кэтрын Эштан патрабуе, каб Беларусь далучылася да сусветнага мараторыя на смяротнае пакаранне як да першага кроку на шляху яго поўнай адмены.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках