28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар санаторыя «Беларусь» у чаканні суда

5
Экс-дырэктар санаторыя «Беларусь» у чаканні суда

Грамадзяніна Расеі Георгія Саракашыша, былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы, будуць судзіць у Беларусі.

Яму прад'явілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі - саўдзел у злачынстве; крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (шкода ад 150 мільёнаў рублёў); перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Пра гэта паведамілі сваякі арыштаванага ў Менску ў снежні 2012 года Георгія Саракашыша.

Зараз ён знаёміцца з матэрыяламі справы. Саракашышу пагражае да 12 гадоў калоніі, паведамляе «Наша Нiва».

Нагадаем, што былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы арыштавалі ў снежні 2012 года ў Менску. Арышт праводзіў КДБ. Незадоўга да гэтага дырэктара санаторыя «Беларусь» Георгія Саракашыша і двух яго намеснікаў (таксама грамадзян РФ) выклікалі ў Менск нібыта падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на бягучы год.

Аднак доўгі час беларускія ўлады захоўвалі ў таямніцы арышт экс-дырэктара санаторыя «Беларусь». Пакуль яго затрыманне не пацвердзіла амбасада РФ у Менску. Сваякі лічаць, што Георгій Саракашыш ні ў чым не вінаваты, паколькі рабіў тое, што яму загадвалі з Менска.

Ніякай інфармацыі пра гэтую справу афіцыйныя структуры за ўвесь час арышту Саракашыша, а з таго часу прайшло ўжо паўтара года, не паведамлялі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках