25 красавiка 2024, Чацвер, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Жэнеўскія дамовы - дымавая заслона і гульня на час

2
Дональд Туск: Жэнеўскія дамовы - дымавая заслона і гульня на час

Расея працягвае працаваць на развал Украіны.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск перад вылетам у Брусэль, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Калі казаць пра дзеянні Расеі ва Украіне, то яны, на жаль, як і варта было чакаць, адпавядаюць скептычным і песімістычным прагнозам», - сказаў ён.

Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што пагадненні, падпісаныя ў Жэневе, з'яўляюцца «дымавой завесай і гульнёй на час».

«Таму што на самой справе наступствы сустрэчы ў Жэневе даволі прыгнятаючыя. Гэта значыць, што людзі, якія рэалізуюць расейскую палітыку на тэрыторыі Украіны, усё больш набліжаюць нас да таго сумнага фіналу, якім, не дай Бог, можа быць падзел або распад украінскай дзяржавы», - падкрэсліў Туск.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках