28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія металісты вязуць у Менск «фантастычнае відэа»

2
Шведскія металісты вязуць у Менск «фантастычнае відэа»

Шведскі метал-гурт Dark Tranquillity у траўні працягне сусветнае турнэ World Construct.

24 траўня музыкі выступяць у менскім клубе Re:Public і пакажуць беларускім гледачам "фантастычнае відэа", піша БелаПАН.

У красавіку Dark Tranquillity завяршылі чарговую частку турнэ ў падтрымку альбома Construct канцэртамі ў Аўстраліі і Грэцыі. Маштабны тур World Construct пачаўся 1 траўня мінулага года ў Тунісе, у яго рамках ужо адбыўся 101 канцэрт на шасці кантынентах.

"Гэтыя шведы маюць звышнатуральную здольнасць кіраваць натоўпам і адсоўваць на задні план усе клопаты і жыццёвыя праблемы на той час, пакуль доўжыцца іх непаўторнае выступленне. Іх канцэрт перасягнуў усе чаканні і нагадаў фанатам, хто на самой справе продкі меладычнага дэз-металу", - напісаў аглядальнік аўстралійскага выдання AMH Рыкі Ааронс.

Адной з адметных асаблівасцяў канцэртаў Dark Tranquillity з'яўляецца іх візуальнае афармленне. Журналісты адзначаюць, што відэашэраг падчас выступлення шведаў такі ж уражлівы, як і музычны складнік шоў.

"Візуальныя эфекты паглынаюць цалкам. За спінамі музыкаў Dark Tranquility дэманструецца рознае відэа і анімацыя. У адзін момант я зразумеў, што не заўважаю нічога вакол, а толькі гляджу на гэтыя карцінкі", - напісаў грэчаскі журналіст Грыгорыс Мантаос.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках