25 красавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі не згодныя з Лукашэнкам: Бульба з мясам - гэта смак

45

Жыхары Менска не збіраюцца прытрымлівацца парадаў дыктатара.

Учора ў сваім штогадовым пасланні да беларускага народу Лукашэнка закрануў і тэму здаровага харчавання . «Мы, калі харчуемся, самі сябе травім! Не хачу тут распавядаць, я і сам паспрабаваў многае. Але навошта есці мяса з бульбай? Ну, з'еш ты з селядцом яе, з рыбай! Але навошта ты на ноч разам з гэтай бульбай жарэш мяса і кладзешся спаць?» - абурыўся ён.

«Комсомольская правда в Беларуси» наважыла даведацца, ці на самай справе жыхары краіны вячэраюць «бульбай з мясам».

Пенсіянер:

- Пост прайшоў, і я магу сабе дазволіць усё што заўгодна. Магу раз у тыдзень з’есці беларускія калдуны. Вы ведаеце, што гэта такое? Мяса ў бульбе! Магу і на ноч гэта з’есці. Мая жонка шмат чаго гатуе. Вось унучцы перадала бліны з фаршам. Хочаце паспрабаваць?

Людміла Аляксандраўна з унучкай Варварай:

- На ноч? Магу з'есці блінец з тварагом, ну і з мясам магу. Магу памідор, агурок, а магу наогул кавалак каўбасы адрэзаць, наверх агурок пакласці і з'есці. Гэта ўсё ў выпадку, калі вельмі доўга гляджу тэлевізар.

- А ўнучка што есць?

- Ой, у яе толькі здаровае харчаванне. Салаты яна любіць. Можа і капусты з'есці на ноч. Галоўнае, каб яна галоднай не была. Бо калі галодная, то дрэнна засынае.

Супрацоўнік аховы:

- Я толькі за бульбу з мясам! Што такое селядзец? Бульба з мясам - гэта так, рэч! Яшчэ бутэрброды магу сабе дазволіць. Мы дапазна з жонкай працуем, і бывае, што днём не паспяваем паесці. Дык ноччу ядзім.

Адміністратарка Алена:

- Я стараюся на ноч не есці. Калі ўжо зусім галодная, то лёгкі тваражок вазьму.

Масквічы Ігар і Уладзімір, прыехалі ў Менск па справах:

- Можам дазволіць сабе бульбу з мясам. А яшчэ грыбкі, сто грам гарэлачкі - і нядрэнны варыянт!

Маладая мама Юля:

- Кефір на ноч. Я два гады была вегетарыянкай. А муж, калі моцна галодны, можа паесці бульбы з селядцом.

- А як ваша дачка будзе харчавацца?

- Хачу, каб яна сама выбрала. Але ведала, што мяса - гэта забітыя жывёлы. Але тата кажа, што будзем карміць і мясам.

Маладая дзяўчына, працуе ў гандлі:

- Піца! Гэта мая любімая страва. Я ем і не папраўляюся. Наогул, я люблю мяса і тую ж бульбу.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках