20 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Адыс-Абебы паказалі «пекла для кіроўцаў-грэшнікаў» (Відэа)

30

Эфіопскія аўтааматары прадэманстравалі сапраўдны цуд самаарганізацыі.

Камера відэаназірання на адным з цэнтральных скрыжаванняў у эфіопскай сталіцы Адыс-Абеба штодзённага сочыць за дзіўным рухам патокаў аўтамабіляў. Аўтамабілі перасякаюць прасторнае скрыжаванне ва ўсіх напрамках і робяць гэта дзіўным спосабам - у адсутнасць якіх-небудзь дапаможных знакаў. Тут няма ні святлафораў, ні выразнай дарожнай разметкі, ні паставых, піша Gizmodo.

Але кіроўцы спраўляюцца: яны навучыліся праскокваць паміж рознанакіраванымі патокамі, адчуваючы, калі трэба саступіць або прытармазіць прама пасярод скрыжавання. Мяркуючы па роліку, які выкладзены нядаўна на YouTube-канале New Ethiopian movies 2014, ДТЗ тут не часта сустракаюцца, піша NEWSru.com.

Каментатары на YouTube пішуць, што, магчыма, і ў Расеі варта паспрабаваць прыбраць святлафоры, каб знізіць колькасць аварый - правілы анархічнага дарожнага руху ў Эфіопіі відавочна дысцыплінавалі кіроўцаў. Іншыя жартуюць, што менавіта так выглядае пекла для грэшных кіроўцаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках