25 красавiка 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотніцкі батальён «Данбас» будзе абараняць Усходнюю Украіну

12
Добраахвотніцкі батальён «Данбас» будзе абараняць Усходнюю Украіну

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Дзмітрый Яраш абвясціў аб пачатку фарміравання з прадстаўнікоў Данецкага рэгіёну адмысловага батальёна «Данбас».

Пра гэта ён сказу на прэс-канферэнцыі ў Днепрапятроўску, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Усе свае дзеянні мы ўзгадняем з кіраўніцтвам СНБА, МУС і СБУ», - запэўніў Дзмітрый Яраш.

Ён таксама падкрэсліў, што актывісты і падрыхтаваныя байцы арганізацыі гатовы прыйсці на дапамогу спецслужбам.

Пры гэтым у Яраша няма боязі, што ўдзел чальцоў «Правага сектара» ў спецаперацыі МУС і СБУ на ўсходзе справакуе хвалю сутыкненняў з насельніцтвам Данбаса. Ён таксама паведаміў аб пераносе сваёй стаўкі ў Днепрапятроўск.

Нагадаем, у МУС Украіны пастанавілі стварыць спецпадраздзяленні з грамадзянскіх асоб для барацьбы з тэрарыстамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках