29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здабыла «бронзу» на этапе Кубка свету ў парусным спорце

Беларуска здабыла «бронзу» на этапе Кубка свету ў парусным спорце

Заключны ў гэтым сезоне этап Кубка свету ў парусным спорце праходзіць у акваторыі французскага Іеру.

У ім бярэ ўдзел вядучая беларуская яхтсменка Таццяна Драздоўская, паведамляе БелТА.

Пасля пяці кваліфікацыйных гонак у класе «Лазер-Радыял» беларуска займае трэцяе месца. Лідзіруе бельгійская спартоўка Эві ван Акер, а другой ідзе Марыт Баўмістэр з Нідэрландаў. У гэтым класе яхт бяруць удзел 79 яхтсменак, а ўсяго ў спаборніцтвах у Іеры, якія завершацца 26 красавіка, удзельнічаюць 1 111 спартоўцаў з 59 краін.

У агульным заліку ў суме пяці кубкавых этапаў Таццяна Драздоўская, у актыве якой па аднаму золату, срэбру і бронзе, займае другое месца ўслед за лідзіруючай Марыт Баўмістэр (1 золата і 2 срэбры), а трэцяй ідзе кітаянка Дангшуан Чжанг (1 золата і 1 срэбра).

Таццяна Драздоўская з'яўляецца вядучай яхтсменкай Беларусі ў алімпійскім класе «Лазер-Радыял». Яна шматразовая чэмпіёнка краіны, пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, удзельніца фіналаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету. Таццяна Драздоўская ўзяла ўдзел у чатырох алімпіядах (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне заняла 23-е месца, 2012 года ў Лондане - 15-е месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках