25 красавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі інструменты будаўнікоў Сцяны Плачу ў Іерусаліме

2
Археолагі знайшлі інструменты будаўнікоў Сцяны Плачу ў Іерусаліме

Група археолагаў знайшла зубіла, якому больш за 2 тысячы гадоў.

Са слоў кіраўніка раскопак Элі Шукруна, інструмент выявілі яшчэ год таму, але археолагі вырашылі старанна даследаваць яго, перш чым аб'яўляць аб знаходцы. Шукрун падкрэсліў, што ўпершыню за апошнія два тысячагоддзі археолагі атрымалі магчымасць дакрануцца да прылады, якая пабывала ў руках у будаўнікоў Сцяны Плачу.

«Штодня масы людзей цалуюць святыя камяні, молячыся ля Сцяны Плачу. Пры гэтым мала хто з іх задаецца пытаннем, хто апрацаваў гэтыя камяні, якія інструменты яны выкарыстоўвалі», - цытуе Шукруна NEWSru Israel са спасылкай на агенцтва «Тацпіт».

Шукрун адзначыў, што іншыя рэчы, якія знойдзены ў раёне раскопак, могуць прымусіць перагледзець перыяд будаўніцтва. Гаворка ідзе аб манетах, выяўленых археолагамі тры гады таму, якія датуюцца 17-18 годам н.э. Іх знаходка азначае, што, магчыма, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, галоўная святыня іудаізму была ўзведзена ўжо пасля нашай эры.

У 2011 годзе ізраільскія археолагі таксама завяршылі раскопкі старажытнага тунеля ад Сцяны Плачу да граду Давідавага ў Іерусаліме. Работы вяліся амаль сем гадоў без асаблівай агалоскі. Ва Упраўленні старажытнасцяў адзначылі, што археолагі адкрылі цэлы пласт гісторыі ў 3-4 тысячы гадоў. Знаходку зубіла будаўнікоў Сцяны Плачу арганізацыя пакуль не пракаментавала.

17 красавіка ў традыцыйнай цырымоніі «дабраславення коэнаў» ля Сцяны Плачу ўзялі ўдзел тысячы прадстаўнікоў старажытнага роду. Яны прамаўлялі малітвы згодна з традыцыямі службаў, якія вяліся пры першым і другім іерусалімскіх храмах. А напачатку красавіка, перад святам Песах, з расколін сцяны вынялі запіскі вернікаў з просьбамі да Усявышняга.

Фота: Wikipedia

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках