19 красавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перастрэлка ў цэнтры Чарнігава: двое параненых

3

Адзін з мужчын, што атрымалі раненне - у рэанімацыі.

Сёння, 23 красавіка, у цэнтры Чарнігава на скрыжаванні вуліц Пятніцкая і Кіеўская адбылася стральба - за мужчынам гнаўся нападаючы, які страляў з пісталета, паведамляе ТСН.

У выніку страляніны пацярпелі двое - адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі, другі пацярпелы - у бальніцы.

«Адзін паранены ў нагу, іншы ў сцягно. Раненні - сярэдняй ступені цяжкасці», - паведамілі ў ССО УМВД Украіны ў Чарнігаўскай вобласці.

Мужчына, які атрымаў больш цяжкія траўмы, быў на аўтамабілі Volkswagen з кіеўскімі нумарамі. Нападаючы быў на белым аўто. Пацярпелы паспеў ускочыць у сваё аўто і праехаць да бліжэйшай паркоўкі, дзе яго дагналі і стрэлілі ў яго яшчэ некалькі разоў.

Як кажуць відавочцы, у раёне здарэння было вельмі шмат гараджан, бо побач знаходзіцца папулярная сталовая, у якую ходзяць работнікі бліжэйшых офісаў. Толькі цудам удалося пазбегнуць выпадковых ахвяр, бо стральба адбылася блізу гадзіны дня.

Міліцыя не каментуе падзею і не называе, з якой зброі расстрэльвалі мужчын. На месцы працуе следча-аператыўная група. Медыкі таксама ад каментароў устрымліваюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках