26 красавiка 2024, Пятніца, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты руйнуюць банкаматы ў Данецку

7
Сепаратысты руйнуюць банкаматы ў Данецку

У Данецку сепаратысты здзейснілі шэраг нападаў на банкаматы аднаго з буйных банкаў.

Яны разбілі ахоўныя экраны і маніторы тэрміналаў, інфармуе еizvestia.com.

«У выніку дзеянняў вандалаў парушаная працаздольнасць банкаматаў, у той жа час грашовыя сродкі не пацярпелі. На месцах здарэння працуюць следча-аператыўныя групы Калінінскага, Кіеўскага, Куйбышаўскага РА ГУМВД Украіны ў Данецкай вобласці. Прымаюцца меры ў выяўленні зламыснікаў», - адзначылі ў прэс-службе банка, якую цытуе kramatorsk.info.

Са слоў кіраўніка службы бяспекі банка, напад на банкаматы маглі здзейсніць сепаратысты. «Асноўная версія нападу на нашы банкаматы - гэта мэтанакіраваная спроба дэстабілізацыі сітуацыі ў горадзе з боку прарасейскіх сепаратысцкіх груп, - падкрэсліў ён. - Мы разам з міліцыяй і СБУ вядзем дбайнае расследаванне ўсіх выпадкаў, разам са службай ГСО МУС з сённяшняга дня пераходзім на рэжым узмоцненага патрулявання інфраструктуры банка ў горадзе».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках