24 красавiка 2024, Серада, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся на 11%

5
Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся на 11%

Прыбытак банкаў Беларусі за студзень-сакавік 2014 склаў Br1466 млрд.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 ён знізіўся на 11%, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны банк.

Сума нарматыўнага капіталу банкаў паводле стану на 1 красавіка 2014 года склала Br55780,4 млрд і павялічылася з пачатку года на 4%. Дастатковасць нарматыўнага капіталу ў цэлым у банкавым сэктары склала 15,04% (на 1 студзеня 2014 года - 15,5%) пры нарматыве не менш за 10%.

Рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу на 1 красавіка 2014 года склала 12,86% і паменшылася ў параўнанні з 1 студзеня 2014 года на 0,9 адсоткавых пункта.

Праблемныя актывы банкавага сэктара выраслі на 1,9% з пачатку года да Br12502,3 млрд на 1 красавіка 2014 года. Дзель праблемных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, склала 4,42%.

Актывы банкаў на 1 красавіка 2014 года складалі Br410825,2 млрд і павялічыліся з пачатку года на 4%, у тым ліку за сакавік - на 1,6%. Дзель актываў у замежнай валюце павялічылася з 50% на 1 студзеня 2014 да 50,9% на 1 красавіка 2014 года. Удзельная вага патрабаванняў да эканомікі (суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб) у актывах банкаў склала 72,5% супраць 71,7% на 1 студзеня 2014 года.

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках