19 красавiка 2024, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: У «чорны спіс» ЕЗ патрапяць яшчэ 15 расейцаў

2
The Wall Street Journal: У «чорны спіс» ЕЗ патрапяць яшчэ 15 расейцаў

Новыя санкцыі ЕЗ у дачыненні да расейцаў у сувязі з крызісам на Украіне павінны закрануць яшчэ 15 чалавек.

Пра гэта распавялі The Wall Street Journal дыпламатычныя крыніцы. Пры гэтым ніводнага імя з гэтага спісу газэта даведацца не здолела, аднак журналістам стала вядома, што ў спісе ёсць крымчукі, піша NEWSru.com.

Аднак двое суразмоўцаў выдання пацвердзілі, што пакуль прынцыповая пастанова аб хуткім павелічэнні спісу не прынятая. Яны не выключылі, што ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ўвядзенне новых санкцый могуць і прытрымаць.

Ёсць меркаванне, што Захад марудзіць з увядзеннем новай порцыі абмежаванняў для расейцаў, бо разважае аб правядзенні новай сустрэчы ў Жэнэве аб украінскім пытанні.

У "чорным спісе" ЕЗ, ужо павялічаным, змяшчаюцца 33 прозвішчы расейцаў і ўкраінцаў. Першую рэдакцыю санкцыйнага спісу Брусэль апублікаваў 17 сакавіка, на наступны дзень пасля рэферэндуму ў Крыме. У ім было 12 прозвішчаў украінцаў і расейцаў, сярод апошніх - дэпутаты, сэнатары, ваяводы. 21 сакавіка ЕЗ павялічыў "чорны спіс", уключыўшы ў яго і тэлевядоўцу Дзмітрыя Кісялёва, які некалькі месяцаў таму прабавіў з сям'ёй адпачынак у Еўропе, у прыватнасці - у Амстэрдаме. Цяпер кіраўніку дзяржаўнага міжнароднага агенцтва "Россия сегодня", які дакляруе ператварыць ЗША ў "радыеактыўны попел", забаронены ўезд у ЕЗ.

Прадстаўнікі 28 краін Еўрапейскага Звязу ў сярэдзіне красавіка на пасяджэнні ў Люксэмбургу прынялі прынцыповую пастанову зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць расейскіх палітыкаў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія маюць дачыненне да эскалацыі крызісу ва Украіне. Аднак з таго моманту абмежаванні так і не былі ўведзеныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках