18 красавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёнткі Януковіча вернуць дзяржаве праз суд

1
Маёнткі Януковіча вернуць дзяржаве праз суд

Уласнасцю былога прэзідэнта Украіны займаецца Генпракуратура.

Праверка надання ў прыватную ўласнасць больш за 2 га зямлі пад гелікоптэрную пляцоўку на Паркавай дарозе працягваецца, піша "Корреспондент".

Генэральная пракуратура Украіны скончыла праверкі законнасці выдачы ў арэнду ТАА Танталіт урочышча Межыгор'е (Вышгародскі р-н, Кіеўская вобл.), падчас якіх выявіла шэраг парушэнняў, паведаміў начальнік галоўнай управы прадстаўніцтва ў судзе, абароны інтарэсаў грамадзян і дзяржавы пры выкананні судовых пастаноў Алег Кучар, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры ў сераду.

"Выяўлена, што Вышгародская РГА не мела паўнамоцтваў распараджацца спрэчным зямельным надзелам дзяржаўнай уласнасці, а таму не магла спыняць права сталага карыстання зямельным надзелам Дома адпачынку Пушча-Вадзіца ГУ Кабміна Украіны і не мела права здаваць яе ў арэнду і ажыццяўляць адчужэнне", - распавёў Кучар.

Ён таксама адзначыў, што праекты адводу зямельных дзялянак у арэнду ТАА Танталіт і Віктару Януковічу не прайшлі устаноўленых законам працэдур, у сувязі з чым пракуратура Кіеўскай вобласці падала тры пазовы ў інтарэсах дзяржавы аб прызнанні незаконнымі і скасаванні распараджэнняў, прызнанні несапраўдным дамовы арэнды зямельных дзялянак і дзяржаўных актаў на права ўласнасці на зямельныя дзялянкі, іх выпатрабаванні з незаконнага валодання.

Што да арэнды зямель Паляўнічай гаспадаркі Сухолучча, паведаміў Кучар, пракуратурай выяўлена, што гэтыя землі былі незаконна сканфіскаваныя з дзяржаўнай спецыялізаванай лесапаляўнічай гаспадаркі.

"У далейшым, без змены мэтавага прызначэння, зямельны надзел перададзены ў прыватную ўласнасць для забудовы", - падкрэсліў начальнік галоўнай ўправы.

У сувязі з гэтым пракуратурай Кіеўскай вобласці заяўленыя два пазовы аб прызнанні незаконнымі і скасаванні распараджэнняў і прызнанні нядзейным дзяржакту на права ўласнасці на зямельныя дзялянкі ляснога фонду плошчай 17,5 га коштам 7,2 млн грн.

Таксама Генпракуратурай выстаўлены пазоў у гаспадарчы суд Кіева аб прызнанні нядзейнымі пастаноў Кіеўскай гаррады і дзяржакту аб праве ўласнасці, на падставе якіх праз фіктыўны жыллёва-будаўнічы кааператыў Котміств ва ўласнасць некалькім камерцыйным структурам перададзены зямельны надзел у Конча-Заспе (Кіеўская вобл.) плошчай блізу 40 га коштам 126 млн грн.

Акрамя гэтага, сталічная пракуратура выявіла парушэнні пры адчужэнні зямельнага надзела плошчай 5,6 га на Сталічнай шашы, 21 км у Галасееўскім раёне Кіева. Гэтая дзялянка зямлі цяпер агароджаная, і на ёй распачатае будаўніцтва будынкаў няпэўнага прызначэння, хоць яна мае абмежаваны рэжым гаспадарчай дзейнасці.

Фурман паведаміў, што праверка надання ў прыватную ўласнасць больш за 2 га зямлі пад гелікоптэрную пляцоўку на Паркавай дарозе ў Кіеве працягваецца.

Таксама пракуратурай выяўленыя шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры атрыманні ў 2007 годзе жыллёвымі кааператывамі зямельных надзелаў агульнай плошчай амаль 360 га, размешчаных у Галасееўскім раёне Кіева, коштам больш за 600 млн грн.

"У далейшым названыя кааператывы перадалі зямельныя дзялянкі, дадзеныя ім у прыватную ўласнасць, у статутныя фонды іншых таварыстваў, якія могуць быць звязаныя з інтарэсамі былога прэзідэнта Украіны і ягонага блізкага асяродку. З мэтай прызнання нядзейнымі пастаноў Кіеўскай рады і дзяржаўных актаў аб праве ўласнасці на гэтыя землі, Генэральнай пракуратурай у гаспадарчы суд горада Кіева пададзеныя чатыры пазовы", - дадаў Кучар.

Раней паведамлялася, што пракуратура Кіеўскай вобласці патрабуе вярнуць дзяржаве зямлі рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Віктара Януковіча Акацыя і Востраў у Сухалуччы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках