25 красавiка 2024, Чацвер, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны зух у Менску пашкодзіў чатыры аўто і пратараніў пад'езд

11
П'яны зух у Менску пашкодзіў чатыры аўто і пратараніў пад'езд

Кіроўца адзначаў сваё вызваленне з турмы.

На выклік на ДТЗ патруль ДАІ Першамайскага раёна выехаў а 1-й гадзіне дня. Убачанае інспектара збянтэжыла: самаход рэзнуўся ў пад'езд, побач - яшчэ чатыры пашкоджаныя аўто.

За стырном быў 29-гадовы кіроўца, жыхар Менска. Ён прызнаўся міліцыянтам, што кагадзе выйшаў з месцаў пазбаўлення волі і недалёка ад месца здарэння адзначаў з сябрамі сваё вызваленне. Наадзначаў на 2,2 праміле, як паказаў пазней медыцынскі агляд, піша open.by.

Спецыялістка агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна Менска Кацярына Журымская распавяла, што кіроўца на Dodge рухаўся па дваровай тэрыторыі на вуліцы Нікіфарава.

"Пры ўзнікненні перашкоды ў выглядзе аўтамабіля Renault ён знізіў хуткасць руху і ўчыніў наезд на гэтае аўто. Renault у сваю чаргу рэзнуўся ў KIA", - удакладніла спецыялістка. І дадала, што пасля сутыкнення, даўшы задні ход, п'яны кіроўца рэзнуўся ў Mersedes, працягнуў рух наперад, не ўлічыў бакавы інтэрвал і наехаў на Audi, затым - на бардзюр і рэзнуўся ў дрэва.

Канцавым пунктам п'янага падарожжа стаў пад'езд жылога дома. У ДАІ ўдакладнілі, што адміністрацыйны працэс яшчэ вядзецца, і пакуль не вызначана, якое менавіта пакаранне чакае вінаватага.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках