20 красавiка 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны саступіў на старце тэніснага турніру ў Барсэлоне

1
Мірны саступіў на старце тэніснага турніру ў Барсэлоне

У Барселоне сёння матчы вялікага тэніснага турніру з прызавым фондам 1,8 млн еўра.

Адзіны прадстаўнік Беларусі ў сталіцы Каталоніі Максім Мірны з новым партнёрам гішпанцам Фэлісіянам Лопэсам у стартавай сустрэчы парнай катэгорыі ва ўпартай барацьбе саступілі бразільска-харвацкаму тандэму Марсэла Мэла/Іван Додыг (3-і нумар сяўбы). Спачатку Мірны і Лопэс саступілі ў першым сэце - 4:6, затым узялі рэванш з такім жа лікам, а ў вызначальнай партыі спаборнікі былі трохі шчаслівейшымі - 16:14. Захапляльная сустрэча працягвалася 1 гадзіну 25 хв. На мінулым тыдні менавіта Додыг і Мэла падолелі ў паўфінале спаборніцтваў у Монтэ-Карла Максіма Мірнага, які гуляў у дуэце з расейскім тэнісістам Міхаілам Южным. Акрамя таго, Іван Додыг сёння перамог Фэлісіяна Лопэса ў двубоі адзінкавай катэгорыі - 6:1, 6:4.

Галоўны фаварыт барсэлонского турніру першая ракетка планеты гішпанец Рафаэль Надаль выйшаў у трэцяе кола, перагуляўшы свайго суайчынніка Альберта Рамаса (103-е месца ў сусветным рэйтынгу) у двух сэтах - 7:6 (7:2), 6:4. Гэта ягоная 40-я перамога запар у матчах на грунтавых кортах Барсэлоны, дзе ён быў трыумфатарам 8 разоў (2005-2009, 2011-2013). Агулам у багатым спісе дасягненняў 27-гадовага Надаля 62 пераможныя турніры пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў (АТП ).

Спаборніцтвы ў каталонскай сталіцы скончацца ў нядзелю, 27 красавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках