29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Kozak System: На канцэрце панавала атмасфера братняга яднання з беларусамі

1
Kozak System: На канцэрце панавала атмасфера братняга яднання з беларусамі

Украінскі гурт падзяліўся ўражаннямі пра канцэрт «Салідарныя з Беларуссю», які прайшоў 11 красавіка ў Варшаве.

Музыкі распавялі пра яго напярэдадні свайго новага выступу ў сталіцы Польшчы. 25 красавіка Kozak System выступяць на акцыі ў падтрымку Украіны, паведамляе gazeta.ua.

"Мы не словам, а справай паказваем, што Украіна - гэта Еўропа. Як музычны гурт, мы трапляем у кола сучасных еўрапейскіх каманд і разам ездзім як на фестывалі, так і на розныя акцыі, якія закліканы ўзняць свядомасць людзей", - распавёў Іван Леньё, фронтмэн гурта.

"Не сакрэт, што інфармацыйная вайна Украінай, калі не прайграная, то мы знаходзімся на некалькі крокаў ззаду. І такія мерапрыемствы дапамагаюць скарачаюць адлегласць", - адзначыў бас-гітарыст Уладзімір Шарсцюк.

Менавіта ў сувязі з гэтым музыкі нагадалі, што ў пачатку красавіка ў Варшаве прайшоў канцэрт салідарнасці з беларусамі, на якім таксама гучала ўкраінская тэма.

"На канцэрце спявалі два беларускія гурты -"Amaroka" і "Ляпіс Трубяцкі". Ад Украіны выступілі Kozak System, а ад Польшчы "Maleo Reggae Rockers", - кажа Уладзімір Шарсцюк.

"Была вельмі цёплая атмасфера на канцэрце, прыйшло шмат людзей. Бяда аб'ядноўвае. У нас з беларусамі і расейцамі яна агульная. Дыктатарскія рэжымы спрабуюць цалкам заняволіць народ і аднавіць імперыю. Народ гэтага не хоча. Калі ён не хоча, то нічога не будзе.

Але для гэтага трэба прыкласці вельмі шмат намаганняў - не спаць і ўсведамляць, што ніхто табе не дапаможа, акрамя самога сябе. Агульная атмасфера братняга яднання панавала на канцэрце. Было вельмі цёпла, нават горача, - сказаў Іван Леньё. - Беларускія журналісты пыталіся ці было цяжка на Майдане. Цікавіліся таксама, чаму мы падтрымліваем Беларусь і ці магчымы ўкраінскі сцэнар у іх краіне.

Палякі больш цікавіліся падзеямі ва Украіне. Бо ў іх ёсць шмат скажонай інфармацыі. Мы ім распавялі сваё бачанне сітуацыі. І чым больш мы ім глядзім проста ў вочы, тым яны больш нам вераць. Праўду трэба казаць адкрыта, упершыню не хаваючы вачэй. Мне здаецца, што мы, музыкі, адзіныя, каму там вераць. Творчы чалавек, у адрозненне ад палітыка, гаворыць ня розумам, а сэрцам".

На канцэрце, які адбудзецца 25 красавіка, праспяваюць такія выканаўцы як "Maleo Reggae Rockers", RUTA, "Vienio", Tomek Lipiński, Robert Brylewski, "Taraka" ды іншыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках