20 красавiка 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Расея гатовая да агрэсіі супраць Украіны

13
МЗС: Расея гатовая да агрэсіі супраць Украіны

Ва Украіне пракаментавалі пагрозы Лаўрова на Russia Today.

МЗС Украіны апублікаваў каментар адносна выказванняў міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова ў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу Russia Today. У ім сярод іншага гаворыцца, што гэтыя заявы Украіна расцэньвае як гатоўнасць расейскага боку ажыццявіць агрэсію супраць яе.

"На фоне крокаў, якія ажыццяўляюцца ва Украіне з мэтай добрасумленнай і поўнай імплементацыі Жэнеўскіх дамоўленасцяў, абсалютным дысанансам сталі выказаныя 23 красавіка міністрам замежных спраў РФ Лаўровым у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу Russia Today пагрозы прымянення расейскіх узброеных сіл у адказ на законнае ажыццяўленне ва Украіне мерапрыемстваў па барацьбе з тэрарыстычнымі і сепаратысцкімі праявамі", - гаворыцца ў каментары.

Згаданыя выказванні ў МЗС расцанілі як гатоўнасць расейскага боку ажыццявіць агрэсію супраць Украіны, а таксама працягнуць з гэтай мэтай канцэнтрацыю расейскіх войскаў паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны.

"Выкарыстанне ў згаданым інтэрв'ю здагадак аб магчымасці атакі з боку Украіны на інтарэсы Расеі і расейцаў, нападу на грамадзян Расеі выглядае абуральна неабгрунтаваным на фоне тых намаганняў, якія прыкладае Украіна для дээскалацыі канфлікту і рашэння яго мірным шляхам.

Антытэрарыстычная аперацыя, якая ў цяперашні час ажыццяўляецца, цалкам адпавядае дзейснаму заканадаўству Украіны і прынятым украінскім бокам міжнародным абавязацельствам і накіравана на абарону жыхароў усходніх рэгіёнаў Украіны ад тэрарыстычных і іншых супрацьзаконных дзеянняў, а таксама спынення гвалту", - адзначылі ў МЗС.

Міністэрства замежных спраў Украіны заклікала Расейскую Федэрацыю няўхільна выконваць нормы міжнароднага права, у прыватнасці, павагу да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў міжнародна прызнаных межах.

Адзначым, што 23 красавіка кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў дапусціў магчымасць прымянення Расеяй сваёй арміі супраць Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках