28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочым барысаўскага «Аўтагідраўзмацняльніка» не плацяць зарплату

14
Рабочым барысаўскага «Аўтагідраўзмацняльніка» не плацяць зарплату

Барысаўскі завод зноў сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі.

Рабочыя «Аўтагідраўзмацняльніка» ўжо амаль месяц не могуць атрымаць адпускныя, хоць, па законе, з імі павінны разлічвацца ў дзень сыходу ў адпачынак. Вельмі падобна, што паслязаўтра рабочыя таксама не атрымаюць зарплату за сакавік - апошні тэрмін выплаты заробкаў заканчваецца 25 красавіка. Пра гэта «Белорусскому партизану» паведаміў старшыня свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў.

«Фінансавае становішча на заводзе пакідае жадаць лепш. Не выплочваюць адпускныя і, падобна, да 25 красавіка не выплацяць заробак. На многіх заводах назіраецца такая ж сітуацыя, але не ўсе б'юць у званы», - адзначыў Бухвостаў.

Аналагічная сітуацыя на заводзе назіралася і ў мінулым месяцы. Тады рабочыя абвясцілі забастоўку. Не працавалі першая і другая пляцоўкі завода. Рабочым выдалі толькі па 500 тысяч рублёў для таго, каб яны змаглі аплаціць камунальныя паслугі. Пра тое, калі завод разлічыцца з рабочымі, кіраўніцтва некаторы час маўчала.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках