29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянону Пазняку - 70 гадоў

45
Зянону Пазняку - 70 гадоў

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ святкуе сёння юбілей.

Зянон Пазняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Яго бацька загінуў у снежні 1944 года на фронце.

Пазняк скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, тэатразнавец (1967).

Кандыдат мастацтвазнаўства (1981). Тэма дысертацыі: «Праблемы станаўлення і развіцця беларускага прафесійнага тэатра пачатку ХХ стагоддзя (1900 - 1917 гг. )». З-за канфлікту з кіраўніцтвам беларускага інстытута абарона адбылася ў Ленінградзе.

З 1976 года працаваў у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік.

З 1960-х гадоў актыўна змагаўся за захаванне гісторыка-архітэктурнага асяроддзя Менска, якое па-варварску руйнавалася ў працэсе сацыялістычнага горадабудаўніцтва. У 1969 годзе апублікаваў артыкул у газеце «Правда» на гэтую тэму, што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Менска.

Першы, хто адкрыў грамадскасці злачынствы ў Курапатах.

У чэрвені 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты - дарога смерці» аб расстрэлах у прыгарадзе Менска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяраў сталінізму («Дзяды-88») 30 кастрычніка 1988 года была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзацечных газаў, што было ўпершыню на тэрыторыі Савецкага Саюза. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і стварэнне Аргкамітэту па стварэнні Беларускага народнага фронту, на чале якога апынуўся Пазняк.

Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1989 - 1999) і партыі БНФ (1993 - 1999).

З 1999 года - старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990 - 1995), лідар фракцыі БНФ.

Вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на прэзідэнцкіх выбарах 1994 і 1999 гадоў.

У дадзены момант пражывае ў ЗША.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках