24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД знізяць хуткасць да 50 км/г на Радаўніцу

На МКАД знізяць хуткасць да 50 км/г на Радаўніцу

29 красавіка будзе ўскладнены рух на 14-м кіламетры МКАД.

Гэта звязана з Радаўніцай. Як паведамілі ў ДАІ Заводскага раёна карэспандэнту onliner.by, на працягу ўсяго дня тут будзе арганізаваны часовы наземны пешаходны пераход, які вядзе да Чыжоўскіх могілак.

«Хуткасць будзе зніжаная з дапамогай часовых знакаў, - дапоўнілі інспектары. - Максімальна дазволеная хуткасць у гэты дзень на згаданым участку - 50 км/г. За выкананнем правілаў будуць сачыць супрацоўнікі ДАІ. Яны ж пракантралююць уезд на тэрыторыю могілак. Па меры запаўнення аўтамабілямі заезд будзе перакрывацца. Таксама на МКАД (унутранае кольца) у раёне могілак будзе дазволеная стаянка на абочыне (усяго ёсць месцы для трох тысяч аўтамабіляў). Магчымыя абмежаванні пры руху па крайняй правай паласе».

З-за магчымага павелічэння патоку машын у Дзяржаўтаінспекцыі рэкамендуюць аўтамабілістам наведаць месцы пахавання ў выходныя, а ў Радаўніцу скарыстацца грамадскім транспартам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках