25 красавiка 2024, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы Нацгвардыі ўзялі пад ахову будынак ТРК у Луганску

1
Байцы Нацгвардыі ўзялі пад ахову будынак ТРК у Луганску

Філіял канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання ўзяты пад кантроль.

У Луганску сіламі Нацыянальнай гвардыі Луганскага палка і далучаных сіл узяты пад ахову Луганскі філіял канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання, які размешчаны ў цэнтры горада.

Дадзенае рашэнне было прынята міністрам унутраных спраў Украіны Арсэнам Авакавым, у мэтах аховы грамадскага парадку і бяспекі журналістаў, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках