29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурант «Балотнай справы» Канстанцін Лебедзеў выйдзе па УДВ

Фігурант «Балотнай справы» Канстанцін Лебедзеў выйдзе па УДВ

Фігурант «Балотнай справы» Канстанцін Лебедзеў выйдзе з турмы датэрмінова.

Ляфортаўскі суд Масквы задаволіў хадайніцтва аб умоўна-датэрміновым вызваленні асуджанага па справе аб нібыта «масавых беспарадках» на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года Канстанціна Лебедзева, паведамляе «Інтэрфакс».

Суддзя задаволіла хадайніцтва Лебедзева і яго абароны, якое таксама падтрымала федэральная служба выканання пакаранняў.

Нагадаем, што 25 красавіка 2013 года суд прызнаў Лебедзева вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года. Яго прысудзілі да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, аднак Лебедзеў не быў этапаваны ў калонію, а знаходзіўся ў СІЗА «Ляфортава».

Лебедзева пакінулі ў маскоўскім СІЗА, паколькі ён выступаў у якасці сведкі па справе аб арганізацыі беспарадкаў у дачыненні да лідара «Левага фронту» Сяргея Удальцова і яго паплечніка Леаніда Развазжаева. Сам Лебедзеў пайшоў на здзелку са следствам і прызнаў сваю віну, у выніку чаго судовы працэс у дачыненні да яго прайшоў у спецыяльным парадку: без заслухоўвання сведак і вывучэння экспертыз.

«Балотная справа» звязаная з падзеямі 6 траўня 2012 года, калі ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі акцыя апазіцыі на Балотнай плошчы ў Маскве перарасла ў сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Фігурантамі справы сталі каля 30 чалавек. Некалькі абвінавачаных трапілі пад амністыю, абвешчаную Дзярждумай у сувязі з 20-годдзем Канстытуцыі Расеі.

Праваабаронцы, апазіцыянеры і грамадзянскія актывісты лічаць «Балотную справу» сфабрыкаванай па палітычных матывах.

Фота: Lenta.ru

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках