24 красавiка 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Stampa: Пачалося паляванне за сакрэтнай уласнасцю Пуціна

7
La Stampa: Пачалося паляванне за сакрэтнай уласнасцю Пуціна

У заходніх СМІ з'явілася інфармацыя пра вілу Пуціна ў іспанскай Марбельі агульным коштам 18 млн. еўра.

У той час, як Вашынгтон абвяргае неафіцыйную інфармацыю пра тое, што наступны этап санкцый павінен нанесці ўдар непасрэдна па Уладзіміру Пуціну, зноў пачынаецца паляванне за яго сакрэтнай уласнасцю, кошт якой ацэньваецца прыблізна ў $40 млрд., піша La Stampa (пераклад - "Инопресса").

"Безумоўна, усё недаказальна, але ў англійскіх і іспанскіх таблоідах публікуецца фатаграфія "вілы Пуціна" ў іспанскай Марбельі: 4 тыс. кв.м, два басейна, spa, спартыўная пляцоўка і кінатэатр агульным коштам 18 млн. еўра. Суседзямі расейскага прэзідэнта ў эксклюзіўным комплексе La Zagaleta будуць поп-ідалы, футбалісты, прадпрымальнікі 2.0 і арабскія шэйхі", - адзначае выданне.

"Крэмль усё абвяргае, гэтак жа, як абвяргае паведамленні пра палац у Геленджыку, каля Сочы, у будаўніцтва якога, па словах былога дзелавога партнёра пуцінскага круга Сяргея Калеснікава (былы партнёр акцыянераў банка "Расея"), які ўцёк у Лондан, укладзеныя $1 млрд.", - гаворыцца ў артыкуле.

"Плёткі гэта ці праўда, фактам застаецца тое, што расейскі прэзідэнт развівае пэўны густ да рэзідэнцый. Ён не будзе праводзіць канікулы ў Крыме, дзе ўрадавыя лецішчы знаходзяцца ў жаласным стане, як быццам бы туды не ступала нага архітэктара. Гэты каментар, верагодна, пакрыўдзіў Віктара Януковіча, які надаваў шмат часу і сіл і вылучаў шмат мільярдаў на ўладкаванне сваіх віл", - заўважае газета.

"Манументам карупцыі і благога густу стаў Палац Народа Чаўшэску ў Бухарэсце з яго 3 тыс. пакояў. Складваецца ўражанне, што ў аўтакратаў асаблівыя адносіны з нерухомасцю. У былым СССР, але і ў Лівіі Кадафі, які не абмяжоўваўся сваім знакамітым шатром, і ў Іраку са шматлікімі палацамі ў стылі "тысячы і адной ночы" Садама амерыканскі Белы дом здаўся б хаткай садоўніка", - заключае выданне.

Фота: EPA

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках