29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква расплацілася з Кадыравым за дапамогу ў акупацыі Крыма

7
Масква расплацілася з Кадыравым за дапамогу ў акупацыі Крыма

Базавым перавозчыкам Крыма стала авіякампанія, якая знаходзіцца пад кантролем прэзідэнта Чачні.

Аэрапорт Сімферопаля і авіякампанія «Грозны авія» падпісалі дамову аб базаванні авіякампаніі ў аэрапорце Крыма, адкуль яна з 14 красавіка ўжо стала выконваць свае першыя рэгулярныя рэйсы. Пра гэта заявіў «Известиям» гендырэктар авіякампаніі Хасан Салгірыеў.

Інфармацыю авіякампаніі пацвердзілі ў кіраўніцтве аэрапорта Сімферопаля. У бліжэйшы час Грозны авія плануе адкрыць рэйсы з Сімферопаля ў Белгарад, Курск, Варонеж, Казань, Валгаград, Кіраў і Грозны.

У Мінтрансе растлумачылі, што канчатковы спіс авіякампаній, якія будуць уключаныя ў праграму субсідавання авіяперавозак, будзе вызначаны пасля зацвярджэння правілаў прадастаўлення субсідавання.

Раней базавым авіяперавозчыкам аэрапорта Сімферопаля выступала ўкраінская авіякампанія Air Onix (Эйр Онікс).

Жыхары Крыма неаднаразова згадвалі пра тое, што ў акупацыі паўвострава бяруць актыўны ўдзел вайскоўцы з Чачні. У прыватнасці, гаворка ішла пра байцоў спецбатальёна «Усход». Учора стала вядома пра ўдзел баевікоў з Чачні ў захопе гарадоў на Данбасе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках