23 красавiка 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа штурму беларускай мяжы жыхаром Гродна на Citroen Jumper

5

З'явілася відэа таго, як гродзенец на фургоне з прабітымі коламі спрабаваў прарвацца праз мяжу.

Спробу прарвацца праз мяжу ў пункце пропуску Прывалка распачаў кіроўца Citroen Jumper. «Малады чалавек, які знаходзіўся за рулём, адмовіўся падаць дакументы вартавому, - распавёў onliner.by начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. - У наступны момант ён націснуў педаль газу і ірвануў у бок літоўскай тэрыторыі. На шляху збіў тры-чатыры шлагбаўма і ледзь не наехаў на некалькіх пешаходаў». Пазней ГПК апублікаваў запіс камер назірання.

«Прывалка лічыцца ў тым ліку і пешаходным пунктам пропуску, таму небяспека аварыі была высокая, - звярнуў увагу Аляксандр Цішчанка. - Нашы супрацоўнікі распачалі меры па прымусовым спыненні фургона - выкінулі на дарогу «вожыка». Колы Citroen апынуліся прабітымі, але кіроўца працягнуў рух. У гэты час беларускі бок апавясціў літоўскі пра набліжэнне парушальніка. Там яго, можна сказаць, ужо чакалі і ў выніку затрымалі. Пры гэтым малады чалавек аказаў супраціў».

Зараз асоба парушальніка ўстаноўленая - гэта жыхар Гродна 1988 года нараджэння. Разам з ім ехала пасажырка 1989 года нараджэння. «Да гэтага часу, больш чым праз 12 гадзін пасля інцыдэнту, кіроўца знаходзіцца ў неадэкватным стане, - дапоўнілі ў ДПК. - Ёсць падставы меркаваць, што ён знаходзіцца пад дзеяннем псіхаактыўных рэчываў. Узятыя матэрыялы на даследаванне. У дадзены момант ён знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі. Характэрна, што нічога забароненага малады чалавек не перавозіў».

Па факце незаконнага перасячэння мяжы на аўтамабілі ўзбуджаная крымінальная справа. Парушальніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках