25 красавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала двух асабліва небяспечных дыверсантаў

4
СБУ затрымала двух асабліва небяспечных дыверсантаў

СБУ затрымала двух удзельнікаў групы палкоўніка ГВУ Стралкова.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на брыфінгу паведаміла начальнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка.

Паводле яе слоў, пры каардынацыі крымскай арганізацыі «Рускае адзінства» і членаў выведвальна-дыверсійнай групы Узброеных сіл Расеі грамадзянін Украіны арганізаваў захоп адмінбудынкаў у гарадах Арцёмаўск і Славянск. Таксама ён адказваў за пастаўкі агнястрэльнай зброі асобам, уцягнутым у экстрэмісцкія дзеянні і акцыі супрацьстаяння праваахоўным органам.

Устаноўлена, што ў перыяд з 7 па 20 красавіка гэты мужчына знаходзіўся ў Крыме, дзе праходзіў адпаведны інструктаж пры ўдзеле прадстаўнікоў расейскіх спецслужбаў і дыпламатаў Генконсульства РФ у Сімферопалі адносна напрамку далейшай работы па дэстабілізацыі сітуацыі і ў паўднёва-усходніх рэгіёнах Украіны для ўзмацнення сепаратысцкага руху.

Другім затрыманым з'яўляецца грамадзянін Расеі, які заехаў ва Украіну, выкарыстоўваючы дакументы прыкрыцця - пашпарт грамадзяніна Украіны.

Пасля затрымання абодвух гэтых мужчын іх атачэнне спрабавала перахапіць аўтамабіль, на якім транспартавалі затрыманых.

Як адзначыла Астапенка, аналіз дадзеных, якія мае ў сваім распараджэнні СБУ, сведчыць, што затрыманы грамадзянін Украіны можа быць тэхнічным спецыялістам, які адказвае за шыфраваную сувязь з цэнтрам кіравання дыверсійных аперацый і карыстаецца пазыўным «Ластаўка», а таксама валодае важнай інфармацыяй адносна дзейнасці дыверсантаў ва Украіне.

У затрыманых канфіскаваная кампутарная тэхніка і сродкі сувязі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках