25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі міністр апраўдваецца за гульню з Лукашэнкам

3
Латвійскі міністр апраўдваецца за гульню з Лукашэнкам

Кіраўнік міністэрства аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Раман Наўдзіньш патлумачыў, чаму ён ездзіў у Менск і сустракаўся з дыктатарам.

Беларускую сталіцу палітык наведваў у кастрычніку 2013 года. Тады члены Сейма Латвіі згулялі ў хакей з камандай Лукашэнкі. Беларуская прапаганда традыцыйна выкарыстала гульню ў прапагандысцкіх мэтах і шырока разрэкламавала яе яшчэ да пачатку. Расцяжкі з інфармацыяй аб маючай адбыцца сустрэчы віселі над галоўным праспектам Менска. Рэпартаж пра чарговую «перамогу» галоўнага хакеіста краіны ўчора ўвечары паказалі ўсе афіцыйныя тэлеканалы. Яшчэ адна паездка адбылася ў студзені 2014 года.

Некаторыя латвійскія СМІ напісалі, што Раман Наўдзіньш, які тады займаў пасаду парламенцкага сакратара міністэрства аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця, хадзіў у лазню разам з беларускім дыктатарам. Зараз палітык адмаўляе гэта. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню Neatkarīgā rīta avīze (NRA), каментуючы хакейныя матчы, якія праводзяцца паміж урадамі дзвюх дзяржаў, піша mixnews.lv.

«У Менску мы згулялі ў хакей і ўсё. Некаторыя СМІ напісалі, што мы з Лукашэнкам сядзелі разам у лазні. Хоць я з ім нават і словам не абмовіўся - пасля гульні ён адразу ж з'ехаў», - сказаў Раман Наўдзіньш.

Па словах міністра, хакейныя матчы паміж палітыкамі - культурная і спартыўная дыпламатыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках