24 красавiка 2024, Серада, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі - у 8 кіламетрах ад мяжы Украіны

4

Калоны расейскай баявой тэхнікі заўважаныя ў памежным горадзе Навашахцінск Растоўскай вобласці.

Жыхары населенага пункта знялі на відэа перамяшчэнні вялікай колькасці ваеннай тэхнікі расейскай арміі, якія рухаюцца ў бок Луганскай вобласці. Сярод ваеннай тэхнікі заўважаныя БТР-80, КамАЗзы з салдатамі, УРАЛ з гаручым, самаходная артылерыйская ўстаноўка 2С23.

Раней паведамлялася, што ў Растоўскай вобласці на трасе М4 Дон заўважаныя тры калоны з ваеннай тэхнікай, якія рухалася ў бок Данецкай вобласці Украіны. Па трасе ехалі танкі, БТРы і грузавікі з пяхотай. Услед за адной з калон ляцелі 12 баявых верталётаў.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца пра як мінімум пяць забітых тэрарыстаў.

Сегодня в Славянске Донецкой области Украины проходит антитеррористическая операция. Бойцы Национальной гвардии и силовики занимают блокпосты на окраинах города, возведенные захватчиками. Сообщается о как минимум пяти убитых террористах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках