25 красавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антытэрарыстычную аперацыю спынілі з-за пагрозы ўварвання Расеі

19
Антытэрарыстычную аперацыю спынілі з-за пагрозы ўварвання Расеі

Украінскія вайскоўцы спынілі правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску.

Прычынай гэтага стала навала войскаў РФ каля мяжы. Пра гэта паведамляе Kyiv Post са спасылкай на сваю крыніцу сярод сілавікоў. Па дадзеных ўкраінскай выведкі, рызыка ўварвання расейскіх войскаў значна вырасла, адзначыў суразмоўца.

Ён таксама пацвердзіў, што колькасць загінулых у ходзе аперацыі узрасла да сямі чалавек. "Сепаратысты у паніцы", - адзначыў ён. Урад пераглядае план правядзення АТА, улічваючы апошнія дадзеныя выведкі з усходніх межаў.

Некалькі гадзін таму міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пачаліся вучэнні.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца пра як мінімум пяць забітых тэрарыстаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках