20 красавiка 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Украіны: У Крыме ўчыняюць этнічныя чысткі

1

Дзеянні расейскай улады у Крыме - этнічныя чысткі з ужываннем юрыдычных механізмаў.

Гэта падкрэсліў намеснік міністра юстыцыі Украіны Руслан Рабашапка на сустрэчы са старшынёй маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне Армэнам Аруцюнянам, паведамляе Укрінфарм.

"Тое, што адбываецца ў Крыме (я маю на ўвазе так званы "прымус" да набыцця расейскага грамадзянства), можна трактаваць як этнічныя чысткі, але ўжо з ужываннем юрыдычных механізмаў: гэта і абмежаванне знаходжання на той тэрыторыі, дзе грамадзяне пражываюць, і парушэнне права на працу, на сацыяльную абарону, на задавальненне культурных, моўных і рэлігійных патрэбаў", - адзначыў Рабашапка.

Пры гэтым ён растлумачыў, што мае на ўвазе, калі кажа пра прымус да набыцця грамадзянства краіны-акупанта.

"У пераважнай большасці выпадкаў зварот за набыццём грамадзянства дзяржавы-акупанта вымушаны, паколькі грамадзяне Украіны стаяць перад выбарам: або пакінуць свае дамы, або ахавацца ад парушэння асноўных правоў (палітычных, грамадзянскіх, маёмасных, сацыяльных і г.д.) і часова пагадзіцца на атрыманне грамадзянства РФ", - канстатаваў намеснік міністра юстыцыі Украіны.

Паводле яго слоў, такім чынам акупанты "зачышчаюць" тэрыторыю АРК ад людзей, якія стагоддзямі жылі на гэтай зямлі, але не з'яўляюцца лаяльнымі да акупацыйнай улады. "Гэта грубае парушэнне асноўных прынцыпаў міжнароднага права", - сказаў Рабашапка.

Як адзначыў старшыня маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне, ён падрыхтуе другі даклад аб сітуацыі ва Украіне ў сярэдзіне траўня.

"15 красавіка мы падрыхтавалі першы даклад па вывучэнні правоў чалавека ў Крыме, цяпер на сярэдзіну траўня рыхтуем другі даклад - агульны - аб сітуацыі ва Украіне, дзе хочам прадставіць усебаковы і аб'ектыўны аналіз. Нам важна атрымліваць інфармацыю ад вас у рэжыме анлайн", - адзначыў Аруцюнян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках