29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У iPhone з'явіцца беларуская мова

10
У iPhone з'явіцца беларуская мова

Мабільны аператар velcom распрацаваў дадатак MoVa для iOS І Android.

Дзякуючы яму на тэлефонах і планшэтах з'явіцца беларуская мову, піша БелаПАН.

Новая праграма распрацаваная для пашырэння ўжывання беларускай мовы ў мабільных камунікацыях. MoVa існуе ў версіях для сістэм iOS і Android. Але найбольшую запатрабаванасць яна знойдзе ў карыстальнікаў прадуктаў кампаніі Apple, у якой няма падтрымкі беларускай мовы ў сваіх прыладах. Адсутнасць беларускай раскладкі ў iPhone і iPad беларускамоўныя карыстальнікі абыходзяць самымі рознымі спосабамі, напрыклад, захоўваючы літару «ў» у буферы абмену. З дапамогай MoVa пасціць па-беларуску ў сацыяльныя сеткі стане больш зручна.

У аплет таксама інтэгравана зварот да Apple, створаны ў 2013 на Change.org беларускімі карыстальнікамі iOS, піша Generation.by. Такім чынам можна падтрымаць ініцыятыву, каб, распрацоўнікі, нарэшце, дадалі беларускую мову ў лік сістэмных у iOS.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках