29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў даў Маскве два дні для тлумачэння мэты вучэнняў ля межаў

7
Кіеў даў Маскве два дні для тлумачэння мэты вучэнняў ля межаў

МЗС Украіны расцэньвае заяву Шайгу як пацверджанне, што вайсковая дзейнасць РФ звязаная з развіццём падзей на Данбасе.

Кіеў патрабуе ад Расейскай Федэрацыі цягам двух дзён (да 16.00 26 красавіка) растлумачыць мэты і месцы правядзення вайсковых вучэнняў паблізу ўкраінскай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі Міністэрства замежных спраў Украіны ў адказ на заяву міністра абароны РФ Сяргея Шайгу.

"Украіна, згодна з п. 16 Венскага дакумента аб мерах умацавання даверу і бяспекі, звярнулася праз каналы сувязі АБСЕ да Расейскай Федэрацыі з патрабаваннем даць тлумачэнні што да мэтаў і месца правядзення вучэнняў, даты іх заканчэння, а таксама колькасці і тыпаў уцягнутых у іх вайсковых падраздзяленняў. У адпаведнасці з Венскім дакументам, РФ абавязаная даць пра гэтыя вучэнні выразныя тлумачэнні цягам 48 гадзін з моманту атрымання запыту, гэта значыць да 16.00 кіеўскага часу 26 красавіка", - паведамляе прэс-служба МЗС.

Ва ўстанове расцэньваюць заяву Шайгу аб пачатку вучэнняў батальённа тактычных груп агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвай і Заходняй вайсковых акруг у сувязі "з абвастрэннем сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны" як фактычнае пацверджанне таго, што вайсковая дзейнасць расейскага боку цягам апошніх месяцаў паблізу ўкраінскай мяжы носіць "не планавы характар, а непасрэдна звязаны з развіццём падзеяў ва Украіне".

"Ці можам сцвярджаць, што Масква, дэманструючы сваю вайсковую моц на мяжы з Украінай, спрабуе паўплываць на законныя дзеянні ўкраінскай улады, накіраваныя на барацьбу з узброенымі бандфармаваннямі ва ўсходніх абласцях Украіны, якія ўчыняюць тэрарыстычныя дзеянні супраць мірных грамадзян Украіны. Выклікае здзіўленне, што РФ, сама пакутуючы ад тэрарыстычнай пагрозы, сёння не толькі ператварылася ў экспарцёра тэрарызму, але і відавочна гатовая нават уласнымі Узброенымі сіламі абараняць тэрарыстаў на тэрыторыі Украіны", - падкрэсліваецца ў каментары МЗС.

У замежнапалітычнай установе Украіны таксама выказалі занепакоенасць з прычыны правядзення вучэнняў Расеяй паблізу ўкраінскай мяжы, асабліва на фоне нядаўніх заяў міністра замежных спраў РФ, якія змяшчаюць недвухсэнсоўны ківок на магчымасць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Нагадаем, міністр абароны РФ Шайгу заявіў, што з-за абвастрэння сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіне пачаліся вучэнні батальённых тактычных груп агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвай і Заходняй вайсковых акруг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках