29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў просяць здаць зброю

5
Беларусаў просяць здаць зброю

Уладальнікі няўлічанай зброі ў Беларусі да 1 ліпеня 2014 года могуць зарэгістраваць яе ці здаць.

У гэтым выпадку яны вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да гэтай зброі. Адпаведны ўказ № 185 "Аб рэгістрацыі няўлічанай ва ўстаноўленым парадку цывільнай зброі" падпісаў сёння Лукашэнка.

Дакумэнт прыняты ў мэтах папярэджання правапарушэнняў, якія ўчыняюцца з ужываннем няўлічанай ва ўстаноўленым парадку цывільнай зброі, які знаходзіцца ў валоданні грамадзян, але не зарэгістраванай у парадку, устаноўленым законам "Аб зброі" ад 13 лістапада 2001 году.

Нягледзячы на захады, незарэгістраваная зброя далей выкарыстоўваецца ў супрацьпраўных мэтах - для незаконнага палявання і ўчынення іншых правапарушэнняў, у тым ліку з цяжкімі наступствамі.

Гэтая зброя зазвычай захоўваецца без выканання варункаў, якія забяспечваюць яе захаванасць, бяспеку захоўвання і выключаюць доступ да яе пабочных асоб.

Дзейным заканадаўствам забароненая рэгістрацыя няўлiчанай зброі. У адпаведнасці з артыкулам 24 закона грамадзянам забараняецца захоўваць і выкарыстоўваць знойдзеную альбо перададзеную ім зброю, уласнікамі якой яны не з'яўляюцца. Такая зброя падлягае неадкладнай здачы ў органы ўнутраных спраў.

Нягледзячы на гэта, у Міністэрства ўнутраных спраў паступаюць звароты грамадзян з просьбай растлумачыць парадак рэгістрацыі такой зброі, што паказвае на магчымасць незаконнага валодання ёй.

У мэтах папярэджання правапарушэнняў, якія ўчыняюцца з ужываннем няўлічанай ва ўстаноўленым парадку цывільнай зброі на тэрыторыі Беларусі, указам устанаўляецца, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, што стала жывуць у Беларусі, якія з моманту ўваходу ў дзеянне гэтага ўказа да 1 ліпеня 2014 года добраахвотна падалі для рэгістрацыі наяўную ў іх валоданні няўлічаную ва ўстаноўленым парадку цывільную зброю, якая падлягае рэгістрацыі ў органах унутраных спраў, або здалі такую зброю і адмовіліся ад яе наступнай рэгістрацыі, вызваляюцца ад устаноўленай заканадаўчымі актамі крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да гэтай зброі.

Для рэгістрацыі няўлічанай зброі грамадзяне звяртаюцца ў орган унутраных спраў на месцы жыхарства з пісьмовай заявай аб рэгістрацыі такой зброі, у якой падаюцца выгляд, тып, мадэль, калібр, сэрыя, нумар зброі, і паказваючы дакумэнт, які сведчыць асобу, або вайсковы білет.

У цэлым указ накіраваны на вывядзенне з нелегальнага абарачэння няўлічанай ва ўстаноўленым парадку ў органах унутраных спраў цывільнай зброі, устанаўленне належнага кантролю за яе абарачэннем, растлумачылі ў прэс-службе.

Указ уваходзіць у дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках