20 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадобін папрасіў міністра абароны Літвы дапамагчы з ангельскай мовай

Жадобін папрасіў міністра абароны Літвы дапамагчы з ангельскай мовай

Неафіцыйная сустрэча міністраў абароны Літвы і Беларусі прайшла ў Менску сёння.

Стораны дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб дзейнасці ўзброеных сіл (УС), працягваць дзвюхстаронняе супрацоўніцтва на ўзроўні экспэртаў.

Неафіцыйная сустрэча міністра абароны Літвы Юозаса Алекаса і ягонага беларускага калегі Юрыя Жадобіна адбылася ў чацвер раніцай, паведамляе ru.DELFI.lt.

"Самае важнае - працягваць шчыры дыялог Літвы і Беларусі, каб не заставалася непаразумення з нагоды дзейнасці УС у нашых дзяржавах", - адзначыў Алекас.

Паводле ягоных слоў, супрацоўніцтва Літвы і Беларусі ў вайсковай сфэры з'яўляецца канструктыўным і добраахвотным, штогод рэалізуюцца практычна ўсе захады, прадугледжаныя ў дзвюхстаронніх планах, аднаўляюцца сувязі ВПС Літвы і Беларусі.

Як сцвярджае літоўскі міністр, Літва паслядоўна выступае за падтрыманне працоўных стасункаў паміж NATO і Беларуссю.

"Калі Беларусь хоча пашырыць супрацоўніцтва з NATO, мы гатовыя кансультаваць і падтрымаць", - сказаў Алекас.

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Жадобін выказаў зацікаўленасць у працягу супрацоўніцтва ў такіх сфэрах, як вучэнні міратворцаў, навучанне ангельскай мове ў Вайсковай акадэміі Літвы, супрацоўніцтва ВПС.

Беларускі міністр запэўніў, што ў будучыні на праводжаныя ў Беларусі вучэнні будуць запрашаць назіральнікаў з суседніх краін, а таксама будзе падавацца інфармацыя, звязаная з правядзеннем вучэнняў.

Кіраўнікі Мінабароны таксама абмеркавалі і сітуацыю ў сфэры бяспекі ва Украіне, якая, як гаворыцца ў паведамленні, уплывае і на бяспеку Літвы з Беларуссю. Беларускі міністр адзначыў, што ягоная краіна стаіць на баку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і зацікаўленая ў стабільнай сітуацыі ў суседняй дзяржаве, бо гэтыя краіны звязваюць моцныя эканамічныя сувязі.

Беларускі міністр запрасіў Алекаса наведаць Беларусь з візітам.

Літоўскае міністэрства абароны і беларускае абароннае міністэрства з 2004 года рыхтуюць і ўвасабляюць гадавыя планы дзвюхстаронняга супрацоўніцтва. Супрацоўнічаюць спецыялісты ў сфэрах права, тапаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя, беларускія афіцэры вывучаюць ангельскую мову на курсах у Вайсковай акадэміі Літвы.

Літва і Беларусь рэгулярна абменьваюцца візітамі інспектараў ўзбраенняў і інфармацыяй аб сваіх УС у рамках абноўленага ў 2011 годзе Венскага дакумэнта АБСЕ 1999 года і дзвюхстаронняга пагаднення Літвы і Беларусі аб захадах для ўмацавання ўзаемнага даверу і бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках